Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу апошніх год кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Гучы, звіні, мая родная мова...
Гісторыя беларускай мовы
|
Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Лічыцца, што пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у канцы X стагоддзя. У познім 17 — пач. 19 ст. у РП старабеларуская гаворка захоўвалася толькі на беларускіх землях і ў простага народа, да пары — у драбнейшай шляхты. Сацыяльная вярхушка грамадства, выхаваная ў польскай культуры, лічыла беларускую мову наогул непрыдатнай для выкарыстання ў літаратуры. Іменна ў гэты перыяд беарусы зведалі асабліва моцны ўціск паланізацыі. Пасля паўстанняў 1830 і асабліва 1863 гадоў паланізацыя, якую праводзілі тагачасныя мясцовая буйная шляхта і каталіцкае духавенства, змянілася русіфікацыяй, якую праводзіў царскі ўрад. |
Колькасць носьбітаў |
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску. Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» ~3,686 млн. (36.7 %) жыхароў. Між іх, ~3,370 млн. (41.3 %) беларусаў, ~0,257 млн іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары). |
Вучыце мову дыстанцыйна |
На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе. |
Смак мовы
|
|
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы |
|
Пішыце па-беларуску |
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых. |